wd wp Пошук:

Фердынанда II Медычы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фердынанд II.

Фердынанд (Фердынанда, Фернанда) II Медычы (італ.: Ferdinando (Fernando) II de’ Medici; 14 ліпеня 1610 — 23 мая 1670) — вялікі герцаг Тасканскі з дому Медычы, перыяд праўлення: 16211670 гады. Сын Козіма II Медычы ад эрцгерцагіні Марыі Магдаліны Аўстрыйскай (1589—1631).

Біяграфія

Фердынанда атрымаў у спадчыну тасканскі трон пасля смерці бацькі ў 1621 годзе, аднак з прычыны яго юнага ўзросту першыя 7 гадоў краінай кіравала яго маці.

Кіраванне Фердынанда II адзначылася эканамічным і палітычным заняпадам дзяржавы. У знешняй палітыцы Таскана ператварылася ў малазначную дзяржаву, з якой практычна ніхто не лічыўся.

Вялікія падаткі падарвалі эканоміку краіны. Аснова дзяржавы — прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі былі даведзены да галечы. Галоўныя горада герцагства Таскана — Фларэнцыя, Піза, Ліворна, Сіена знаходзіліся ў заняпадзе. У сельскай мясцовасці асновай сталі бартарныя разлікі.

У 16411643 гадах Таскана прыняла ўдзел у вайне за Кастра на баку герцагства Модэна супраць войскаў Папскай дзяржавы. Гэтая вайна істотна падарвала фінансавае становішча вялікага герцагства Тасканскага.

Разам з тым адзначыўся ў гісторыі і заступніцтвам навуцы і мастацтвам, у прыватнасці, ён актыўна абараняў Галілея падчас царкоўнага суду над ім. Ім было заснавана таварыства Акадэмія дэль кімента (Акадэмія эксперыментаў і вопытаў), да якой далучаны здольныя навукоўцы.

Сям’я

У 1634 годзе ажаніўся з Віторыяй дэла Роверэ, якая нарадзіла яму двух сыноў.

Узнагароды

 — Мальтыйскі ордэн.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Козіма II
Вялікі герцаг Тасканы
16211670
Пераемнік:
Козіма III
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа Годнасці i Адданасці Мальтыйскага ордэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Медычы
Катэгорыя·Вялікія герцагі тасканскія
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Рыцары Ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1670 годзе