wd wp Пошук:

Нікаля Шарль Удзіно

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Удзіно.

Нікаля Шарль Удзіно (фр.: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — 13 верасня 1847, Парыж) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).

Біяграфія

Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.

У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).

У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.

У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зваротна. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.

Пасля перамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нея і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і затуляў адступ імператара.

Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.

У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Nicolas Charles Victor Oudinot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Удино Никола Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Nicolas, Charles, Victor Oudinot Duc De Reggio // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мёз
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла