wd wp Пошук:

Беспілотны лятальны апарат

Выстава марскіх беспілотнікаў 2005 года (Штат Мэрыленд, ЗША)
Расійскі грузавы беспілотнік ВРТ-300

Беспілотны лятальны апарат, або беспілотнік — лятальны апарат, кіруемы з зямлі або іншага транспарту пры дапамозе бартавога камп’ютара або пульта кіравання пілотам. У 1935 г. першую іх вытворчасць пачаў англійскі акцёр Рэджынальд Дэні.

Беларусь

У лютым 2011 г. Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў першую серыйную вытворчасць звышлёгкіх беспілотнікаў «Бусел», «Скат» і «Стрыж» вагой ад 2,5 да 10 кг з практычнай столлю да 3 тыс. метраў і хуткасцю ад 50 да 100 км/г. Працягласць іх палёту складала каля гадзіны. Прызначаліся для нагляду і прадказання надзвычайных здарэнняў, нагляду за дзяржаўнай мяжой і дарожным рухам, атмасферных і метэаназіранняў, агляду стану навакольнага асяроддзя, прадухілення незаконнай высечкі лесу і браканьерства[1].

3 2016 года навуковыя распрацоўкі сканцэнтраваны ў Навукова-вытворчым цэнтры шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ірына Юдзіна, «Мінск-навіны». Першая серыйная партыя айчынных беспілотных лятальных апаратаў выпушчана ў Мінску // Звязда : газета. — 19 лютага 2011. — № 33 (26897). — С. 10. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваенная тэрміналогія
Катэгорыя·Робаты
Катэгорыя·Беспілотныя лятальныя апараты