wd wp Пошук:

Энрыке Капрылес Радонскі

Энрыке Капрылес Радонскі (ісп.: Henrique Capriles Radonski; 11 ліпеня 1972, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітык.

З 2000 па 2008 гады Капрылес быў мэрам Баруты, муніцыпалітэта Каракасу. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны губернатарам штата Міранды. Быў кандыдатам ад ліберальнай апазіцыі на выбарах прэзідэнта Венесуэлы, якія прайшлі 7 кастрычніка 2012 года, і заняў другое месца пасля Уга Чавеса з вынікам у больш, чым 40% галасоў[3]. 16 снежня 2012 пераабраны на пост губернатара штата Міранда[4]. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года, ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 14 красавіка 2013 года.

Ранняя жыццё

Нарадзіўся 11 ліпеня 1972 года ў Каракасе ў сям’і каталікоў габрэйскага паходжання [5]. Вывучаў права ў Каталіцкім універсітэце Андрэса Бэлья ў Каракасе, дзе атрымаў дыплом юрыста; спецыялізаваўся на бізнес-праве. Вывучаў падатковае заканадаўства ў Цэнтральным універсітэце Венесуэлы. Браў удзел у міжнародных праграмах студэнцкага абмену, у прыватнасці, з Італіяй і ЗША.

Палітычная дзейнасць

У 1998 годзе быў абраны дэпутатам ад Сацыял-хрысціянскай партыі «Капэй» і стаў самым маладым у гісторыі краіны спікерам ніжняй палаты Нацыянальнага кангрэса Венесуэлы. З 2000 да 2008 быў алькальдам (мэрам) Барута, муніцыпалітэта Каракаса, абраным ад партыі «За справядлівасць». У 2008 годзе вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду губернатара штата Міранда. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны новым губернатарам Міранды. 16 снежня 2012 пераабраны на гэту пасаду. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі 14 красавіка 2013 года. Аднак яго апярэдзіў Н. Мадура.

Сям’я

Абодва прадзеды Капрылеса па мацярынскай лініі — выхадцы з беларускага горада Радунь. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінка. Бацькі Капрылеса эмігравалі ў Венесуэлу, дзе сталі вельмі заможнымі людзьмі.

Зноскі

  1. Henrique Capriles // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. Апазіцыя Венесуэлы ўпэўнена, што Чавес прайграе выбары прэзідэнта
  4. Hugo Chavez allies win 20 of 23 Venezuela governorships(англ.)
  5. Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў Венесуэле Архівавана 17 красавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Венесуэлы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каракасе