wd wp Пошук:

Ніжнядзевіцкі раён

Ніжнядзе́віцкі раён (руск.: Нижнедевицкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ніжнядзевіцк.

Геаграфія

Ніжнядзевіцкі раён мяжуе з Семілуцкім, Хахольскім і Рап’ёўскім раёнамі, а таксама Курскай і Белгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 1240 км².

Гісторыя

Ніжнядзевіцкі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе быў скасаваны і аб’яднаны з Хахольскім раёнам, аднак 12 студзеня 1965 года адноўлены.

Эканоміка

Вызначальнай галіной раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельгасугоддзяў складае 94 тыс. га. Ралля займае 71,2 тыс. га. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя займаюць 53 % ад агульнай плошчы раллі.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. https://web.archive.org/web/20180726010024/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2018/bul_dr/mun_obr2018.rar Праверана 25 ліпеня 2018.
  4. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці