wd wp Пошук:

Нямецкая кансерватыўная партыя

Нямецкая кансерватыўная партыя (ням.: Deutschkonservative Partei, DKP) — правая палітычная партыя, якая існавала ў Германскай імперыі ў 18761918 гг.

Узнікненне

Партыя была ўтворана 7 чэрвеня 1876 года з вельмі розных кансерватыўна настроеных груп. Яна прызнала Канстытуцыю Германскай імперыі і выступала за захаванне манархічных паўнамоцтваў, умацаванне рэлігіі, супраць цэнтралізму і парламентарызму, а таксама за барацьбу з сацыял-дэмакратыяй. Нямецкая кансерватыўная партыя стала правапераемнікам старой прускай Кансерватыўнай партыі, але ў адрозненне ад яе атрымала ўплыў і за межамі Прусіі, у некаторых іншых дзяржавах Германскай імперыі. Першым старшынёй партыі стаў дэпутат рэйхстага Ота фон Хельдорф. Праграма партыі была падрабязна абмеркавана з Бісмаркам. Галоўным друкаваным органам партыі была «Новая пруская газета» («Neue Preussische Zeitung»), больш вядомая як «Крыжовая газета» («Kreuzzeitung») з-за малюнка Жалезнага крыжа ў назве.

Нямецкая кансерватыўная партыя была распушчаная пасля падзення манархіі і рэвалюцыі 1918 года, большасць яе членаў прыняла ўдзел у стварэнні Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (ням.: Deutschnationale Volkspartei, DNVP).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1876 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе