wd wp Пошук:

Альбукерке

Альбукерке — горад на паўднёвым захадзе ЗША, найбуйнейшы горад штата Нью-Мексіка, адміністрацыйны цэнтр акругі Берналільё. Насельніцтва па ацэнцы на 2014 год 558 000 чалавек, 32-гі па насельніцтве горад ЗША.

Геаграфія

Плошча Альбукерке складае 470 км², з якіх 468 км² суша, а 1,6 км² (0,35 %) — водная паверхня.

З поўначы на ​​поўдзень праз Альбукерке працякае рака Рыа-Грандэ, з усходняга боку горада знаходзяцца горы Сандзія. Горад размешчаны ў межах крайняй паўночнай часткі пустыні Чыўаўа і мае тыповыя для гэтага экарэгіёна клімат, флору, фаўну, а таксама рэльеф. Знаходзячыся ў цэнтральнай частцы Нью-Мексіка, Альбукерке мае рысы ўплыву суседніх экарэгіёнаў, такіх як плато Каларада, а таксама горных масіваў Арызоны і Нью-Мексіка.

Альбукерке адзін з самых буйных гарадоў у ЗША, размешчаных на гэтак вялікай вышыні. Вышыня горада вагаецца ад 1490 метраў над узроўнем мора ў даліне Рыа-Грандэ, да 1950 м у перадгор’ях вышынь Сандзія і Гленвуд Хілс. Аэрапорт Альбукерке знаходзіцца на вышыні 1631 метра над узроўнем мора.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://www.cabq.gov/mayor/mayor-tim-keller Праверана 21 сакавіка 2022.
  2. United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  3. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады Нью-Мексіка