wd wp Пошук:

Новы Сцепаноў

Но́вы Сцепано́ў[1] (трансліт.: Novy Sciepanoŭ, руск.: Новый Степанов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (13 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 32 км на поўдзень ад Брагіна, 61 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 149 км ад Гомеля.

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў у выніку раздзела вёскі Сцепаноў на вёскі Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. У 1920-я гады пачала дзейнічаць школа. У 1927—1931 гадах цэнтр Сцепаноўскага (Новастэфаноўскага) сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 41 жыхара. У 1959 годзе ўваходзіла ў саўгас «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Да 12 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета, пасля — у склад Савіцкага сельсавета[3], які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[4].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта