Гэты артыкул ці раздзел змяшчае інфармацыю пра адзін або некалькі запланаваныя ці чаканыя фільмы. Змест можа змяняцца карэнным чынам з набліжэннем даты выхаду фільма і з'яўленнем новай інфармацыі. |
«Не́руш» — беларускі незалежны беларускамоўны мастацкі фільм, здымкі якога пачаліся ў 2015 годзе рэжысёрам Дзянісам Жыгуновым на базе «Aurios Studios».[1][2][3]
У аснове фільма — балада пра трох персанажаў, якія сутыкаюцца са звышнатуральнымі з’явамі і істотамі.
Акцёр | Роля |
---|---|
Пад канец 2014 года мінская фірма «Aurios Studios» аб’яднала маладых прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Для таго, каб зарабіць грошы для здымак кіно, удзельнікі праекта звярнуліся да краўдфандзінга. На працягу 2015 года здымачная група працавала з першакрыніцамі, стварала сцэнар, здымалі першыя сцэны. Асноўная частка здымак прайшла ў Беларусі, у Віцебскай вобласці, здымалі і на мяжы з Прыбалтыкай, у Друі. Камерным хорам «Салютарыс» быў створаны і запісаны саўндтрэк да фільма, а таксама здымачнай групай выпушчаны афіцыйны трэйлер.[4]