wd wp Пошук:

Ненецкая мова

Нене́цкая мова (саманазва: ненэцяʼ вада) — самадыйская мова. Родная мова ненцаў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 21 926 чал.[1]

Ненецкая мова мае 2 асноўныя дыялектытундравы і лясны. На тундравым размаўляе большасць ненцаў. На лясным — невялікая група ў паўднёвых раёнах Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Для ненецкай мовы характэрны суфіксальная аглютынацыя, адрозненне трох лікаў, склонавае афармленне четырохчленнай серыі мясцовых склонаў (“дзе”, “куды”, “адкуль”, “па якім месцы”), проціпастаўленне трох тыпаў дзеяслоўнага змянення (суб’ектнага, аб’ектнага і рэфлексіўнага), шырокае выкарыстанне канструкцый з нефінітнымі формамі дзеяслова, ужыванне пасляскладаў, прынцып “кіраваны член перад кіраўніком” як аснова парадку слоў, у большасці выпадкаў - забарона галосных у пачатку слова[2].

Пісьмовасць з 1932 г. на аснове лацінскай графікі. З 1937 г. — на аснове кірыліцы.

Ненецкая мова мае афіцыйны статус у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, Ненецкай аўтаномнай акрузе Расійскай Федэрацыі. Абмежавана выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Выкладаецца ў школах.

Зноскі

  1. Информационные материалы об окончательных итогах Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  2. Ненэця’ вада - Ненецкий язык

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Самадыйскія мовы
Катэгорыя·Ненецкая мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы Расіі