wd wp Пошук:

Самадыйскія мовы

Самады́йскія мовы — група ўральскіх моў, родныя мовы самадыйскіх народаў. Распаўсюджаны на поўначы Еўразіі (у межах Расіі).

Падзяляюцца на 2 галіны — паўночную і паўднёвую. Да паўночнай адносяць ненецкую мову, мовы энцаў і нганасанаў. Да паўднёвай — селькупскую мову, а таксама вымерлыя да нашага часу мовы саянскіх самадыйцаў.

Усе існуючыя самадыйскія мовы з’яўляюцца пісьмовымі. Пісьмовасць на аснове кірыліцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Самадыйскія мовы