wd wp Пошук:

Неймар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Неймар да Сілва Сантус Жуніяр[4] (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.

Клубная кар’ера

«Сантус»

Неймар шырока вядомы за свой дрыблінг

Неймар з’яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзе[5]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»[6]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[7]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[8]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.

У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[9]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[10]. Пасля заканчэння сезона 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[11], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[12], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[13]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[14].

«Барселона»

26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[15]. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[16][17]. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.

«Пары Сен-Жэрмен»

3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам[18]. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[19]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[20]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбаліста[21].

10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.

Дасягненні

«Сантус»:

«Барселона»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Бразілія:

Асабістае жыццё

Неймар з’яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[5]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[22].

Зноскі

  1. 1 2 Neymar // Transfermarkt — 2000.
  2. Neymar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://web.archive.org/web/20170804175007/https://en.psg.fr/effectif/neymar-jr Праверана 4 жніўня 2017.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. 1 2 Neymar — O Menino da Vila Архівавана 2 студзеня 2012.. planotatico.com
  6. Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
  7. ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо» Архівавана 27 сакавіка 2009.. championat.ru
  8. Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010 Архівавана 5 сакавіка 2016.. Globo Esporte
  9. Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! Архівавана 14 верасня 2016. championat.com
  10. Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
  11. Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
  12. Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
  13. Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
  14. Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
  15. Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
  16. Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
  17. Неймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва
  18. «ПСЖ» объявил о пятилетнем контракте с Неймаром. by.tribuna.com
  19. Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо Архівавана 1 мая 2010.. championat.ru
  20. Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии Архівавана 15 мая 2010.. championat.ru
  21. Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru
  22. Neymar ya es padre con 19 años. Marca

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Асобы
Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі
Ігракі ФК Сантус
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Футбалісты паводле алфавіта
Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1992 годзе
Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Футбалісты Бразіліі
Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 5 лютага
Ігракі ФК Барселона
Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Спартсмены паводле алфавіта