Не́вежа — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сосніца, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Полацк.
Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1 км, найбольшая глыбіня 3 м, даўжыня берагавой лініі больш за 4,5 км. Плошча вадазбору 79,2 км².
Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышыні вышынёй да 13 м, сярэдне стромкія. На захадзе і поўдні схілы вышынёй да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком.
Возера праточнае. Упадае ручай і на паўночным усходзе рака Жэльцанка, выцякае рака Невежа.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.