wd wp Пошук:

Нацыянальны атлас Беларусі

Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.

Гісторыя

Перадумовай да стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў з навуковымі ступенямі: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацый[1]. Атлас выйшаў у свет у 2002 годзе.

Пасля 2020 года плануецца абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа[2][3].

Апісанне

Атлас складаецца з 19 раздзелаў.

Фармат кнігі — 40×47 см, яе вага — каля 5 кілаграмаў. Змест кнігі дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: пра яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю.

Першы прадстаўніцкі наклад кнігі склаў 2 тысячы асобнікаў.

Крытыка

Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі[4].

Зноскі

  1. Национальный атлас Республики Беларусь (тв. переплет)(руск.)
  2. «Национальный атлас Беларуси» может стать электронным(руск.)  // 6 сакавіка 2019
  3. «Национальный атлас Беларуси» — визитную карточку страны и базу для создания национальных географических информационных систем планируется обновить после 2020 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.(руск.)  // Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 6 сакавіка 2019
  4. Віктар Цемушаў. Праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшытак 1-2 (18-19). Снежань 2003. С. 228—255.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускія энцыклапедыі
Катэгорыя·Атласы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кнігі 2002 года
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта