wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Пікулік

Міхаіл Міхайлавіч Пікулік (19 красавіка 1948, горад Чэрвень Мінскай вобласці — 24 студзеня 2006) — беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар біялагічных навук (1993).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 года ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі (з 1985 года намеснік дырэктара, з 1995 года дырэктар), адначасова з 1997 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, загадчык кафедры, прафесар (1998).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фауны.

Выбраная бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заолагі Беларусі
Катэгорыя·Заолагі СССР
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»