wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Парфёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Парфёнаў. Віктар Іванавіч Парфёнаў (нар. 23 верасня 1934, вёска Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі батанік і эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў вёсцы Прудкі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум[1]. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 года загадчык лабараторыі, у 1973—2000 гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб’ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.

Узнагароды

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Учёные Беларуси: Виктор Иванович Парфенов (К 70-летию со дня рождения)(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі СССР