wd wp Пошук:

Нафталі Бенет

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бенет. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Нафталі Бенет (іўр. נפתלי בנט; 25 сакавіка 1972, г. Хайфа, Ізраіль) — ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля з 13 чэрвеня 2021 года па 1 ліпеня 2022 года. Заснавальнік партыі «Ха-Ямін ха-Хадаш» разам з Аелет Шакед. Адзін з заснавальнікаў руху «Мой Ізраіль».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Хайфе, адзін з трох сыноў у сям’і яўрэйскіх амерыканскіх імігрантаў Джыма і Мірны Бенет, якія пераехалі ў Ізраіль з Сан-Францыска пасля Шасцідзённай вайны.

Падчас службы ў арміі абароны Ізраіля служыў камандзірам роты ў спецпадраздзяленнях, працягвае служыць у рэзерве ў званні маёра.

Вывучаў правазнаўства ў Яўрэйскім ўніверсітэце ў Іерусаліме.

У 1999 годзе стаў сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам «Cyota» — кампаніі, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў галіне кампутарнай бяспекі. Кампанія была прададзеная ў 2005 годзе кампаніі RSA Security за 145 млн долараў ЗША.

Жанаты, мае чатырох дзяцей, жыве ў Раанане.

Палітычная дзейнасць

Пасля ўдзелу ў Другой ліванскай вайне Бенет далучыўся да тагачаснага лідара апазіцыі Біньяміну Нетаньяху і працаваў у якасці начальніка яго канцылярыі з 2006 па 2008 год. Узначальваў каманду, якая распрацавала план рэформаў сістэмы адукацыі.

31 студзеня 2010 года Бенета быў абраны генеральным дырэктарам Савета паселішчаў Юдэі, Самарыі і Газы і ўзначаліў барацьбу супраць замарожвання будаўніцтва паселішчаў у 2010 годзе. Быў у гэтай пасадзе да студзеня 2012 года.

У красавіку 2011 года стаў сузаснавальнікам пазапарламенцкага руху «Мой Ізраіль» з больш чым 80 тысяч чальцоў.

У красавіку 2012 года заснаваў рух «Ізраільцяне». Пасля Бенета сышоў з партыі «Лікуд» і далучыўся да партыі «Яўрэйскі дом». Пасля прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду партыйнага лідара.

Набраў каля 67 % галасоў на ўнутрыпартыйных выбарах 6 лістапада 2012 года, пасля чаго быў абраны ў якасці кіраўніка партыі.

У 2018 годзе пакінуў партыю «Яўрэйскі дом» і стаў адным з заснавальнікаў партыі «Новыя правыя». Блок не прайшоў працэнтны бар’ер на выбарах у красавіку 2019 года. Тады ж «Новыя правыя» ўдзельнічалі ў кааліцыі «Яміна». Нафталі Бенет быў абраны членам парламента.

2 чэрвеня 2021 года ізраільская апазіцыя падпісала пагадненне аб стварэнні ўрадавай кааліцыі. Прэм’ер-міністрам Ізраіля на наступныя два гады стане Нафталі Бенет, а старшыня партыі «Еш Атыд» Яір Лапід заменіць яго на гэтай пасадзе праз два гады.

13 чэрвеня 2021 года Бенет быў абраны прэм’ер-міністрам Ізраіля, набраўшы 60 галасоў дэпутатаў Кнэсета, у той час як 59 дэпутатаў прагаласавалі супраць і адзін устрымаўся.

Зноскі

  1. 1 2 חה"כ נפתלי בנטКнесет.
  2. Naftali Bennett // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.reuters.com/world/middle-east/naftali-bennett-right-wing-millionaire-who-may-end-netanyahu-era-2021-05-30/
  4. 1 2 https://twitter.com/KastelMoti/status/1402967377558519809?s=20 — 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Міністры абароны Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 22-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 19-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 23-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міністры па справах рэлігій Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайфе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 20-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 24-га склікання
Катэгорыя·Міністры эканомікі Ізраіля
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ізраіля
Катэгорыя·Міністры па справах дыяспары Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета
Катэгорыя·Міністры адукацыі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных