wd wp Пошук:

Наталля Сяргееўна Ганчарова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарова.

Наталля Сяргееўна Ганчарова (руск.: Ната́лья Серге́евна Гончаро́ва; 21 чэрвеня [3 ліпеня] 1881, сяло Ладыжына (па іншых звестках, сяло Нагаева), Тульская губерня — 17 кастрычніка 1962, Парыж) — руская мастачка-авангардыст, графік, сцэнограф. Прадстаўніца прамянізму. Жонка Міхаіла Ларыёнава.

З 1906 года Ганчарова ўсё больш інтэнсіўна займалася жывапісам. У Парыжы яна наведвала рэтраспектыву Поля Гагена і захапляецца фавізмам, аддаляючыся ад імпрэсіянізму. Неўзабаве яна спрабуе сябе ў многіх іншых кірунках жывапісу: захапляецца кубізмам і прымітывізмам. Адначасова Ганчарова актыўна выстаўляе свае працы, прымаючы ўдзел ва ўсіх значных выставах сучаснага мастацтва ў Расіі, а таксама ў некаторых еўрапейскіх выставах:

З 1908 года Ганчарова жыве ў доме, пабудаваным па праекце яе бацькі (Трохпрудны завулак, 2а)[10].

З 1908 па 1911 год дае прыватныя ўрокі ў Студыі жывапісу і малюнка І. І. Машкова.

Да 1909 года адносіцца першы досвед тэатральнай работы: Ганчарова падрыхтавала эскізы дэкарацый і касцюмаў для пастаноўкі «Вяселля Забеіды» Гуга фон Гофмансталя, ажыццёўленай у прыватнай студыі Канстанціна Крахта. Таксама спрабуе сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, аформіўшы скульптурныя фрызы некаторых маскоўскіх асабнякоў і распрацоўваючы малюнкі шпалер.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Nathalie Gontcharova // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Natalija Sergeevna Gončarova // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. Natalia Goncharova // Art UKArt UK. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  4. RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118933159 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  6. Natalia Sergeevna Goncharova
  7. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 15 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Сцэнографы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Мастакі-экспрэсіяністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда