wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Ларыёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларыёнаў. Міхал Фёдаравіч Ларыёнаў (руск.: Михаи́л Фёдорович Ларио́нов; 22 мая [3 чэрвеня] 1881, Ціраспаль, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 10 мая 1964, Фантэнэ-о-Роз) — рускі мастак, жывапісец, графік, сцэнограф, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў рускага авангарда. Муж Наталлі Ганчаровай.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Херсонскай губерні, у павятовым горадзе Ціраспалі. Сын ваеннага фельчара, дзяцінства правёў на поўдні Расіі ў Ціраспалі, куды затым часта вяртаўся на летнія эцюды. У 1891 годзе Ларыёнавы прыехалі ў Маскву, і Міхаіл паступіў у рэальнае вучылішча Васкрасенскага.

У 1898—1910 — вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства ў Валянціна Сярова, Ісака Левітана і Каровіна Канстанціна. Там жа пазнаёміўся з Наталляй Ганчаровай, якая стала не толькі яго спадарожніцай жыцця (афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1955 годзе), але і аднадумкай у творчасці.

З пачатку 1900-х гадоў Ларыёнаў актыўна ўдзельнічаў у мастацкім жыцці, выстаўляючыся не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Вялікі ўплыў на Ларыёнава аказалі французскія жывапісцы, з творчасцю якіх упершыню ён пазнаёміўся ў маскоўскім зборы Сяргея Шчукіна. У 1902—1906 гадах працаваў у стылі позняга імпрэсіянізму («Куст бэзу ў квецені»). У 1906 годзе па запрашэнні Сяргея Дзягілева ўдзельнічаў у рускай секцыі парыжскага Восеньскага салона.

У 1907 годзе, выпрабоўваючы ўплыў фавізму і наіўнага мастацтва, звярнуўся да прымітывісцкай манеры, ствараючы запамінальныя палотны, якія адрозніваюцца сакавітым колерам, рэзкімі лініямі і вострымі сцэнамі («Адпачываючы салдат», «Вясна»). Адзін з заснавальнікаў мастацкай групы «Вянок-Стэфанас» (1907), на выставах якой перыядычна ўдзельнічаў да восені 1910 года, і актыўны ўдзельнік групы «Залатое руно» (1908—1910). У 1909—1911 гадах прымаў удзел у міжнародных «Салонах» Іздзебскага.

Да 1912 г. стварыў новую мастацкую канцэпцыю — прамянізм, адзін з першых прыкладаў абстрактнага мастацтва ў разрадзе так званай «беспрадметнай творчасці», дзе формы ўтвараліся ў выніку перасячэння прамянёў, адлюстраваных ад розных прадметаў.

У 1914 годзе, пасля пачатку Першай сусветнай вайны, быў прызваны на ваенную службу. Камісаваўшыся па раненні, Ларыёнаў пасяліўся ў Парыжы, дзе ў 1915—1929 гадах разам з Ганчаровай працаваў для Дзягілева, ствараючы касцюмы і дэкарацыі да пастаноў яго «Рускіх балетаў». У жывапісе ён вярнуўся да ранняй, фігуратыўнай, манеры, камернага жанру і нацюрморта. З-за Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расію больш не вярнуўся.

У 1955 годзе афіцыйна зарэгістраваў свой шлюб з Наталляй Ганчаровай. Пасля яе смерці ў 1962 годзе, ажаніўся з А. К. Тамілінай, якая стала афіцыйнай спадкаемніцай абодвух мастакоў. Памёр у парыжскім прыгарадзе Фантэнэ-о-Роз у 1964 годзе.

Зноскі

  1. Mikhail Larionov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Larionov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Michail Fiodorovich Larionov
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ціраспалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»