wd wp Пошук:

Наталля Віктараўна Якубіцкая

Наталля Віктараўна Якубіцкая (нар. 22 верасня 1971, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з 2018 года, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці.

У 2007 годзе скончыла прыватную ўстанову адукацыі «Мінскі інстытут кіравання» па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працоўную дзейнасць пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама Мінскай вобласці.

У 1994—2007 гадах працавала на розных пасадах у СПК «Раніца-агра», участку «Світанак» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.

З 2007 па 2008 гадах працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне горада Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».

З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.

18 лютага 2018 года была выбрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе № 21. За яе кандыдатуру было пададзена 72,92 % (11 667 галасоў), пры яўцы выбаршчыкаў 70,71 %[2].

27 лютага 2018 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў[3].

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].

Зноскі

  1. http://sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/jakubitskaja-nataljja-632/
  2. Паведамленне пра вынікі выбараў і спіс дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Архівавана 6 сакавіка 2018.
  3. Наталля Якубіцкая абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, БЕЛТА
  4. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў