wd wp Пошук:

Наследники

«Наследники» (бел.: спадкаемцы) ― беларускі музычны ансамбль з Вольгай Аліпавай у якасці вакалісткі.

Гісторыя

Вольга Аліпава вучылася разам з будучымі удзельнікамі гурта ў 82 школе Мінска. Яе сусед па парце заснаваў школьны ансамбль і паклікаў Вольгу туды спяваць. Пасля першага курса навучання Вольга Аліпава даведалася пра знакаміты гурт братоў Казлоўскіх. Яна прыйшла да іх і заявіла, што будзе працаваць з імі, скарыўшы хлопцаў сваім голасам. Вольга Аліпава — адна з першых у Беларусі «рок-вумэн». У школе Вольга слухала «The Beatles» і «The Rolling Stones», а потым спявала іх песні ў створаным у 1968 годзе гурце «Наследники».[1]

Ансамбль выступаў на вечарах ў радыётэхнічным інстытуце. Гурт «Наследники» трапіў у гісторыю, як першая забароненая ў Беларусі каманда.[2] Паводле слоў Аліпавай абкам камсамола бачыў яе выключна як «алкагалічку» і «наркаманку».

Гурт супрацоўнічаў з ансамблем «Сузор’е» і выступаў у аднаіменнай кавярні. Нядоўга працаваў па запрашэнню ў філармоніі, але потым вярнуўся да рэстаранных выступленняў. Пасля распада гурта Аліпава паехала ў Маскву і некаторы час выступала па гастролях з «Кварталам[ru]».

Гурт прымаў удзел у канцэрце ў гонар 42-й гадавіны I-га мінскага біт-фестывалю.[3]

Крытыка

Сучаснікі адзначалі, што Вольга Аліпава «спявае, як Плант».[4]

Зноскі

  1. СТАРАВОЙТАВА, Вольга Крэслы, «ключы», пяць гітар. Культура (№ 2 (1232) 09.01.2016 - 15.01.2016 г). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 7 верасня 2021.
  2. Будкін, Сяргей Вольга Аліпава: Шалею, калі нас называюць не народам, а «насельніцтвам». Хартыя'97 (16 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2020. Праверана 7 верасня 2021.
  3. 42-я годовщина I-го минского бит-фестиваля. Будзьма беларусамі! (2 красавіка 2010). Праверана 7 верасня 2021.
  4. Будкін, Сяргей 60 год беларускага рок-н-рола. Лекцыя Сяргея Будкіна. Onliner.by (15 октября 2020 в 8:00). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 7 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1968 годзе