wd wp Пошук:

Насельніцтва Вялікабрытаніі

Шчыльнасць насельніцтва паводле перапісу 2011

З насельніцтвам 66 млн чалавек у 2017 Вялікабрытанія займае 22 месца ў спісе самых населеных краін свету. Мае адзін з самых высокіх у ЕС паказчыкаў натуральнага прыросту насельніцтва. Пераважная большасць вернікаў — англікане. Адносіцца да найбольш густанаселеных краін свету. У агламерацыі Лондана пражывае 10,3 млн чалавек. Іншыя буйныя гарадскія раёны ўключаюць Манчэстэр, Бірмінгем, Лідс, Глазга і Ліверпуль.

Дэмаграфія

Полава-ўзроставая піраміда, 2017

Перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі адбываецца адначасова ва ўсіх яе частках кожныя дзесяць гадоў[1]. Паводле перапісу 2001 года агульнае насельніцтва Вялікабрытаніі склала 58 789 194 чалавека. Да сярэдзіны 2011 года яно ацэньвалася ў 62 698 362[2]. Паводле перапісу насельніцтва 2011 насельніцтва краіны склала 63 181 775 чалавек[3]. Гэта другая-трэцяя (суапастаўляльная з Францыяй) дзяржава ў Еўропе (без Расіі) пятая ў Садружнасці нацый і 22-я ў свеце па колькасці насельніцтва. У 2019 годзе у Злучаным Каралеўстве пражывае каля 67 млн чалавек.

Колькасць насельніцтва Вялікабрытаніі 1900—2017
Год Колькасць (чал.)
1900 35 405 900
1949 50 300 000
1959 51 900 000
1976 55 900 000
1998 59 100 000
2004 59 834 900
2008 61 114 684
2017 66 040 229

З 2001 па 2008 года насельніцтва расло з сярэднегадавым паказчыкам у 0,5%, што больш за 0,3% у перыяд з 1991 года па 2001 і 0,2% у папярэдняе дзесяцігоддзе[4].

У 2008 годзе натуральны прырост насельніцтва стаў больш уплываць на рост насельніцтва, чым міграцыя ўпершыню з 1998 года[4]. У 2010-х дадатны натуральны прырост насельніцтва (3‰) абумоўлены высокай нараджальнасцю сярод імігрантаў, удзельная вага якіх пастаянна расце. У 2008 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Вялікабрытаніі склаў 1,96 дзіцяці на адну жанчыну[5]. Хоць рост паказчыка нараджальнасці і ўносіць сваю лепту ў рост насельніцтва, ён застаецца параўнальна ніжэй піка «бэбі-буму» 1964 года ў 2,95 дзіцяці на адну жанчыну[6] і ніжэй за ўзровень ўзнаўлення ў 2,1, але вышэй за рэкордна нізкі паказчык 2001 года ў 1,63 дзіцяці на адну жанчыну[5]. У рэгіянальным разрэзе ў 2008 годзе Шатландыя мае самы нізкі паказчык (1,8 дзіцяці на адну жанчыну), у той час як Паўночная Ірландыя мела гэты паказчык на ўзроўні 2,11.[5] Міграцыйны прырост у 2017 склаў 2,5 ‰.

Зрэшты, з 2012 года сумарны каэфіцыент нараджальнасці пачаў скарачацца і у 2017 складаў ужо 1,74. Апублікаваныя ў 2008 годзе дадзеныя аб насельніцтве ў сярэдзіне 2007 года сведчаць аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі было больш людзей пенсійнага ўзросту, чым дзяцей да 16 гадоў[7]. Паводле некаторых ацэнак, колькасць людзей узростам 100 гадоў і больш вырасце да 626 000 да 2080 года[8].

Этна-расавы склад

Белыя жыхары краіны складаюць 87 % насельніцтва (2011, перапіс). У 2001 годзе карэннае насельніцтва размяркоўвалася наступным чынам:

Значную частку белага насельніцтва складаюць мігранты з еўрапейскіх краін, сярод якіх найбольш шматлікая польская дыяспара. За перыяд 2001 — 2011 удзельная вага белых астраўлян скарацілася на 5 %.

“Нябелыя” імігранты і іх дзеці пражываюць галоўным чынам у канурбацыях Вялікага Лондана, Уэст-Мідлендса і Мерсісайда. Яны складаюць каля 12 % насельніцтва краіны, у тым ліку[9]: выхадцы з Азіі (7 %), у тым ліку з Індыі, Пакістана і Бангладэш — 4,88 %, Кітая — 0,7 %; краін Афрыкі — 2 %, цемнаскурыя выхадцы з астравоў Карыбскага мора — 1 %. За перыяд 2001 — 2011 колькасць азіяцкіх мігрантаў вырасла на 69 %, удзельная вага — на 3 %.

Гл. таксама Беларусы ў Вялікабрытаніі.

Мовы

Афіцыйнай мовай Вялікабрытаніі з’яўляецца англійская[10][11] — заходнегерманская мова, якая паходзіць ад старажытнаанглійскай, з вялікай колькасцю запазычанняў са старажытнаскандынаўскай, нармандскай, французскай і лацінскай моў. У век Брытанскай імперыі англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце. Адсунуўшы французскую, яна стала міжнароднай мовай бізнесу і самай распаўсюджанай другой вывучаемай мовай[12]. Шатландская мова, якая паходзіць з ранняй паўночнай сярэднеанглійскай, прыкметная на еўрапейскім узроўні, як і яе дыялект ў паўночных графствах Ірландыі — ольстэрска-шатландская мова[13].

Кельцкія мовы

Чатыры кельцкія мовы выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі: валійская, ірландская, гаэльская (гаэлік) і корнская. Падчас перапісу 2001 каля 21 % насельніцтва Уэльса сказалі, што яны могуць размаўляць на валійскай[14], што больш за 18% у перапісу 1991 года[15]. Яшчэ каля 200 000 чалавек, якія валодаюць валійскай, жывуць у Англіі. [16]. Перапіс 2001 года ў Паўночнай Ірландыі паказаў, што 167 487 (10,4 %) людзей «мелі некаторае веданне ірландскай», практычна ўсе — з каталіцкага ці нацыяналістычнага насельніцтва. Больш за 92 000 чалавек у Шатландыі (крыху менш за 2 % краю) мелі некаторыя веды гэльскай, уключаючы 72 % жыхароў Знешніх Гебрыдаў[17]. Колькасць школьнікаў, якім выкладаюць валійскую, гаэлік або ірландскую, расце[18]. Валійскі і шатландскі гаэлік таксама можна пачуць далёка ад Брытанскіх астравоў: напрыклад на гаэльскай размаўляюць ў Новай Шатландыі, Канадзе (асабліва на востраве Кейп-Брэтан)[19], а ў Патагоніі (Аргенціна) — на валійскай[20].

У Злучаным Каралеўстве ў цэлым школьнікі абавязаны вучыць другую мову да пэўнага моманту: да 14 гадоў у Англіі[21], і да 16 у Шатландыі. Французская і нямецкая мовы — дзве найбольш вывучаемыя другія мовы ў гэтых двух рэгіёнах. У Уэльсе школьнікам да 16 гадоў альбо выкладаюць на валійскай, альбо яны вучаць валійскую як другую мову[22].

Рэлігія

Вячэрня ў Ёркскім саборы

На тэрыторыі Англіі існуе царква з дзяржаўным статусам — Царква Англіі, свецкі кіраўнік якой — брытанскі манарх. Царква Англіі — адна з памесных цэркваў, што ўваходзяць у англіканскую супольнасць, на чале якой знаходзіцца духоўны лідар Архібіскуп Кентэрберыйскі. Абсалютная большасць вернікаў — хрысціяне, сярод іх пераважаюць пратэстанты англіканскага кірунку. З мігрантамі расце доля нехрысціянскіх канфесій, асабліва індуізму і ісламу (5 % у 2016).

У пачатку ХХІ стагоддзя назіраецца няўхільны і хуткі адыход брытанцаў ад рэлігіі: так доля хрысціян у 2007-2016 гадах скарацілася з 72 да 58 %. Што тычыцца веры, то паводле даследаванняў, Злучанае Каралеўства — дзяржава з пераважна секулярным насельніцтвам: толькі 38 % людзей заяўляюць аб сваёй веры ў Бога («a God»)[23], хоць, па дадзеных Цэрквы Англіі на 2005 год, «72 % насельніцтва Англіі паказалі сваю рэлігійную прыналежнасць як хрысціянскую»[24]. Паводле апублікаванага ў красавіку 2008 года даследавання, праведзенаага хрысціянскім дабрачынным фондам Joseph Rowntree Foundation, «пераважным меркаваннем» з’яўляецца погляд на рэлігію як на «сацыяльнае зло»[25].

Размяшчэнне і рассяленне

Лонданскія хмарачосы з вышыні птушынага палёту

У Вялікабрытаніі высокая сярэдняя шчыльнасць насельніцтва (каля 265 чал./кв.км) Насельніцтва Англіі ў сярэдзіне 2016 года ацэньвалася ў 55,28 мільёны[26], што робіць яе краінай з адной з самых высокіх шчыльнасцей насельніцтва ў свеце, якая мае 415 жыхара на квадратны кіламетр з асаблівай канцэнтрацыяй ў Лондане і на паўднёвым усходзе[27]. Ацэнкі сярэдзіны 2016 года мяркуюць насельніцтва Шатландыі ў 5,4 мільёны, Уэльса — 3,13 мільёны, а Паўночнай Ірландыі — 1,82 мільён са значна больш нізкім паказчыкам населенасці гэтых тэрыторый. Узровень урбанізацыі складае 80 %. Асноўная частка гараджан канцэнтруецца ў найбуйнейшых агламерацыях — Вялікі Лондан і Вялікі Манчэстар. Да найбуйнейшых гарадоў адносяцца Лондан, Бірмінгем, Глазга, Ліверпуль, Лідс.

Зноскі

  1. География Переписи(англ.)  (недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2002. Праверана 10 October 2008.
  2. Великобритания(англ.)  (недаступная спасылка). The World Factbook. CIA. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 29 верасня 2013.
  3. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: Release
  4. 1 2 Оценка Населения: Август 2009(англ.)  (недаступная спасылка). Office for National Statistics (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2009. Праверана 28 August 2009.
  5. 1 2 3 Office for National Statistics (27 August 2009). Рост рождаемости в Великобритании продолжается. Прэс-рэліз. Праверана 28 August 2009.

  6. Boseley, Sarah. Вопрос: Что кроется за беби-бумом?(англ.) , The Guardian (14 July 2008), стр. 3. Праверана 28 August 2009.

  7. Travis, Alan. Старение Британии: Количество пенсионеров впервые превысило число детей до 16(англ.) , The Guardian (22 August 2008). Праверана 23 August 2008.

  8. Batty, David. Каждый шестой человек в Британии сегодня доживет до 100, как говорит исследование(англ.)  (30 December 2010).
  9. «Вялікабрытанія» // Вялікая расійская энцыклапедыя. Т. 5. 2006.
  10. Английский язык – Правительство, граждане и права(англ.) . Directgov. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 August 2011.
  11. Секретариат Содружества – Великобритания(англ.) . Commonwealth Secretariat. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 August 2011.
  12. Melitz, Jacques Английский язык - Доминирование, Литература и Благосостояние(англ.)  (недаступная спасылка). Centre for Economic Policy Research (1999). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 May 2006.
  13. Языковая Информация– Скотс(англ.) . European Bureau for Lesser-Used Languages. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 2 November 2008.
  14. Национальная Статистика Онлайн — Валлийский Язык. National Statistics Office.(англ.)
  15. Разница в оценках знания Валлийского Языка(англ.)  (недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2004. Праверана 30 December 2008.
  16. Wynn Thomas, Peter Валлийский язык сегодня(англ.) . Voices. BBC (March 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 5 July 2011.
  17. Шотландская перепись 2001 — Гэльский Отчёт Архівавана 22 мая 2013.. General Register Office for Scotland. Проверено 15 октября 2008.(англ.)

  18. Местные британские языки “взлетают”(англ.) , BBC News (12 February 2009).

  19. Edwards, John R. (2010). Малые языки и групповая идентификация: случаи и категории. John Benjamins Publishing. pp. 150–158. ISBN 9789027218667. http://books.google.com/books?id=Q2dJlB0TW8oC&pg=PT160. Retrieved on 12 March 2011.

  20. Koch, John T. (2006). Кельтская культура: историческая энциклопедия. ABC-CLIO. p. 696. ISBN 9781851094400. http://books.google.com/books?id=f899xH_quaMC&pg=PA696. Retrieved on 12 March 2011.

  21. Падение в обязательных языковых уроках(англ.) , BBC News (4 November 2004).
  22. Школьные Ворота для родителей в Уэльсе. BBC Wales. Проверено 11 октября 2008.(англ.)
  23. [http://ec.europa.eu/public_opinion/archives/ebs/ebs_225_report_en.pdf Апытанне Eurobarometer, праведзены ў 2005 годуPDF (1.64 MiB) стар. 9.]
  24. Church Statistics 2005/6
  25. Robert Watts. Religion is ‘the new social evil’ The Sunday Times 20 красавіка 2008 г.
  26. https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/bulletins/annualmidyearpopulationestimates/mid2016#population-of-england-reaches-55-million
  27. Khan, Urmee. Англия - самая заселённая страна Европы(англ.)  (16 September 2008). Праверана 5 September 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Насельніцтва Вялікабрытаніі