wd wp Пошук:

Канурбацыя

Рурская канурбацыя

Канурба́цыя (ад лац.: con — разам і urbs — горад) — гарадская агламерацыя поліцэнтрычнага тыпу, якая мае ў якасці ядраў некалькі больш-менш аднолькавых па памеры і значнасці гарадоў ці гарадскіх тэрыторый пры адсутнасці відавочна дамінантнага горада (напр., скопішчы гарадоў у Рурскім басейне, Германія). Тэрмін «канурбацыя» часам аб’ядноўваюць з тэрмінам «гарадская агламерацыя» («монацэнтрычная агламерацыя»), галоўным адрозненнем якой з’яўляецца фарміраванне агламерацыі вакол аднаго буйнога горада-ядра.

Найбольш значныя канурбацыі (поліцэнтрычныя агламерацыі) сфармаваліся ў Еўропе: Рурская ў ФРГ (11,5 млн жыхароў), Рандстад у Нідэрландах (каля 7 млн.).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гарадскія агламерацыі
Катэгорыя·Горадабудаўніцтва