wd wp Пошук:

Нарымонт Гедзімінавіч

Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (Нарымунт, Нарымант; ~1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).

Другі сын вял.кн. Гедзіміна. Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.

Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.

У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з Рыгай[1]. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).

Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, найуплывовейшым князем ВКЛ. Супраць яго і вял.кн. Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут. Пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).

Зноскі

  1. Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330 годам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Князі пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1348 годзе
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1294 годзе