wd wp Пошук:

Воін

Воін (да 1295 — 1333/1334) — князь полацкі (1320-я — 1333/1334)[1].

Хрысціянскае імя

У ранняй беларускай гістарыяграфіі Воіна атаяснялі з менскім князем Васілём, таму сустракаюцца звесткі, што хрысціянскае імя Воіна было Васіль[1], пазней такая думка прызнана не слушнай.

Біяграфія

Паводле Ю. Вольфа, трэці сын Будзівіда, брат Віценя і Гедзіміна[1][2]. Акалічнасці і час заняцця Воінам полацкага стальца невядомыя. Упершыню, і ўжо як полацкі князь, згадваецца ў 1326 годзе[3], калі разам з менскім кн. Васілём і ржэўскім кн. Фёдарам Святаславічам, ездзіў у Ноўгарад на чале гедзімінава пасольства для заключэння мірнага дагавора з Наўгародскай зямлёй і Лівонскім ордэнам[1]. Болей у крыніцах не згадваецца. Верагодна, загінуў падчас паходаў лівонскіх рыцараў на Полацак (1333, 1334)[3], бо пад 1338 годам полацкім князем называецца ўжо Нарымонт Гедзімінавіч.

Меў сына Любку, які ў 1342 годзе камандаваў атрадам у паходзе Альгерда на дапамогу Пскову[1] і загінуў ў баі з лівонскімі рыцарамі[3].

У час княжання Воіна адбывалася далейшае збліжэнне Полацка з іншымі беларускімі землямі (Менскай, Навагародскай, Тураўскай і Пінскай). Гэтаму спрыяла барацьба супраць крыжакоў, якія часта нападалі на Полацк (1325, 1333, 1334)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Воин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6. (польск.)
  3. 1 2 3 Vainius // Tarybų Lietuvos enciklopedija / ed. J.Zinkus. — Vilnius: Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. IV. — pp. 419. (літ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1334 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Род Гедзімінавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы