wd wp Пошук:

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

На́звы насе́леных пу́нктаў Рэспу́блікі Белару́сь — серыя нарматыўных даведнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (вобласць, раён, пасялковы і сельскі саветы). Серыя нарматыўных даведнікаў у шасці кнігах пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй В. П. Лемцюговай. Праца над нарматыўнымі даведнікамі планавалася, каардынавалася і кантралявалася Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь[1].

Кожная асобная кніга даведніка змяшчае ўвесь сучасны рэестр назваў населеных пунктаў адной з шасці абласцей, якія падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай, а таксама рускай графікай. Напісанне назваў прыведзена ў адпаведнасць з правапіснымі нормамі беларускай і рускай літаратурнай мовы. У беларускай частцы ў назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты сучасных афіцыйных назваў і назвы, якія па якіх-небудзь прычынах выйшлі з ужытку. Даведнік суправаджаецца прадмовай на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах[1].

Бібліяграфія

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  6. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Крытыка

Настаўнік гісторыі Лукаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Мікалай Баліцэвіч адзначае, што ў нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць» прыводзіцца толькі 188 страчаных назваў населеных пунктаў Маларытчыны. Пры гэтым у выніку праведзеных ім і яго выхаванцамі даследаванняў да гэтага спісу дададзеныя яшчэ 173 назвы. Гэтае пацвярджае тое, што раней сур’ёзныя аналагічныя даследаванні не праводзіліся[2].

Старшыня секцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства Раіса Аўчыннікава лічыць, што даведнікі змяшчаюць шмат памылак, а таму яны патрабуюць перагляду з прыцягненнем спецыялістаў розных навук: філолагаў, географаў, картографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і абавязкова мясцовых старажылаў[3]. Пры гэтым трэба адзначыць, што сама Валянціна Лемцюгова ў сваёй прадмове да даведніку кажа пра тое, што «нягледзячы на вялікую працу, праведзеную ў мэтах упарадкавання правапісу назваў населеных пунктаў, апошнюю кропку ў гэтай складанай справе пакуль што ставіць рана. У перспектыве мяркуецца разгледзець магчымасць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных. Шмат давядзецца зрабіць для таго, каб пазбавіць нашу айканімію ад усяго наноснага, штучнага, вярнуць ёй беспадстаўна знішчаныя ў працэсе перайменаванняў сапраўдныя гістарычныя найменні. Пытанні застаюцца і іх належыць вырашаць паступова, паэтапна, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах, дзе нарматыўна-даведкавыя выданні перыядычна дапаўняюцца і ўдасканальваюцца за кошт больш дакладных звестак і новых дасягненняў у галіне тапанімічнай навукі і практыкі»[4].

Зноскі

  1. 1 2 Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  2. Малая радзіма — далёкая і блізкая
  3. Аб артыкуле В. П. Лемцюговай / Раіса Аўчыннікава
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) С. 22

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тапанімічныя слоўнікі
Катэгорыя·Даведнікі
Катэгорыя·Кніжныя серыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выданні Беларусі