wd wp Пошук:

Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мызнікаў. Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў (руск.: Михаил Герасимович Мызников; нар. 21 лістапада 1924, с. Баравінка, Заводаўкоўскі раён, Цюменская вобласць — 1999[1]) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года.

Скончыў у 1956 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Працаваў у Ленпраекце, Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1962 па 1965 г. — начальнікам аддзела Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінгарвыканкама, з 1971 г. — кіраўнік архітэктурнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) : генпланы Магілёва (1981), Слуцка (1979), ПДП раёна вул. МясніковаНямігі, Фабрычнай (1960), праекты забудовы мікрараёна Харкаўская-1 (1962) у Мінску, вул. ГоркагаУльянаўскай (1981), мікрараёнаў № 4, 7 (1982) у Бабруйску, помнікі Я. Купалу і Я. Коласу на Вайсковых могілках у Мінску (1968), У. І. Леніну ў Бабруйску (1970), аднавяскоўцам у калгасе «Новы свет» Капыльскага раёна Мінскай вобласці (1971).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).

Зноскі

  1. Хатынь. Трагедия и память : док. и материалы / сост. : В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : НАРБ, 2009. — 272 с. : ил. ISBN 978-985-6372-62-2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Архітэктары XX стагоддзя
Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Нарадзіліся ў 1924 годзе
Архітэктары Беларусі
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Асобы
Архітэктары Бабруйска
Супрацоўнікі Мінскпраекта
Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Архітэктары Слуцка
Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Члены КПСС
Нарадзіліся 21 лістапада
Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Архітэктары Мінска
Памерлі ў 1999 годзе
Члены Саюза архітэктараў СССР
Архітэктары паводле алфавіта
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Горадабудаўнікі Беларусі
Нарадзіліся ў Цюменскай вобласці