wd wp Пошук:

Наваузенск

Наваузенск (руск.: Новоузенск) — горад1835 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наваузенскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 16,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1760 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Узень, пры ўпадзенні ў яе ракі Чартанлы, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Саратава, за 20 км ад мяжы з Казахстанам. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Прыволжскай чыгункі Красны Кут — Аляксандраў Гай.

Стараверамі, якія вярнуліся ў Расію з Польшчы пасля маніфеста Кацярыны II, які заклікаў старавераў вярнуцца на радзіму, у 1760 годзе была заснавана вёска Чартанла. З 1835 года — горад Новы Узень (у супрацьлегласць ужо існаваўшай крэпасці Узень вышэй па цячэнню), пазней, Наваузенск.

У горадзе размешчаныя прамкамбінат, масларобны завод і 3 цагельні. Працуе філіял Саратаўскага музея краязнаўства.

Зноскі

  1. Протопопов И. А. Список населенных мест Самарской губернии, составлен в 1900 году секретарем Самарского губернского статистического комитета И. А. ПротопоповымСамара: 1900. — С. XVIII. — 520 с.
  2. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных