wd wp Пошук:

Мішэль Брэаль

Мішэль Жуль Альфрэ Брэаль (фр.: Michel Jules Alfred Bréal, 26 сакавіка 1832 - 25 лістапада 1915) — французскі філолаг, што нарадзіўся ў горадзе Ландаў, Рэйнланд Пфальц. Уважаецца стваральнікам сучаснай навуковай семантыкі.

Пасля навучання ў Вісембургу, Мецы і Парыжы, ён паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў 1852 годзе. У 1857 годзе ён пераехаў у Берлін, дзе вывучай санскрыт пад кіраўніцтвам Франца Бопа і Альбрэхта Вэбера. Па вяртанні ў Францыю, яго запрасілі працаваць у аддзеле ўсходніх манускрыптаў ў Імператарскай Бібліятэцы. У 1864 годзе ён зрабіўся прафесарам у галіне кампаратыўнае граматыкі ў Калеж-дэ-Франс, у 1875 годзе зрабіўся сябрам Акадэміі надпісаў і вытанчанае славеснасці, у 1879 годзе зрабіўся генеральным інспектарам вышэйшае адукацыі і быў ім да скасавання гэтае пасады ў 1888 годзе. У 1890 быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легіёну. У 1905 годзе ён выйшаў на пенсію і памёр у Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michel Jules Alfred Breal // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Бреаль Мишель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Michel Bréal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. list of professors at Collège de France
  7. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Семантыка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Філолагі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе