Міхаіл Цімафеевіч Салда́ткін[1] (руск.: Михаил Тимофеевич Солдаткин; 10 лістапада 1919 — 17 снежня 1987) — вучоны ў галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, цеплазабеспячэння і вентыляцыі будынкаў, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1980).
Нарадзіўся ў сяле Сасноўка (Ульянаўская вобласць, Расія). З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1948 годзе скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1953[1] года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на факультэце энергетычнага будаўніцтва. З 1960 года займаў пасаду прарэктара, у 1967—1987 гадах (з 1972 года[1]) — загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і ветыляцыя».
Аўтар навуковых прац па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафізічных параметраў будаўнічых матэрыялаў.
Сярод апублікаванага: