wd wp Пошук:

Міхаіл Сямёнавіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў.

Міхаіл Сямёнавіч Быкаў (19221991) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946)[1].

Біяграфія

Міхаіл Быкаў нарадзіўся 16 кастрычніка 1922 года ў горадзе Жлобіне (цяпер — Гомельская вобласць Беларусі) у рабочай сям’і. Скончыў дзевяць класаў школы № 6 горада Бабруйска, пасля чаго працаваў слесарам-мантажнікам на аўтабазе, адначасова вучыўся ў аэраклубе. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе Быкаў скончыў ваенную авіяцыйную школу пілотаў у Адэсе. З чэрвеня 1941 года — на Заходнім, Бранскім, 1-м і 4-м Украінскіх франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. Да красавіка 1945 года капітан Міхаіл Быкаў камандаваў эскадрылляй 571-га штурмавога авіяпалка 224-й штурмавой авіядывізіі 8-га штурмавога авіякорпуса 8-й паветранай арміі 4-га Украінскага фронту[2].

Да сярэдзіны красавіка 1945 года Быкаў здзейсніў 174 баявыя вылеты, падчас якіх здзейсніў штурмоўку і знішчыў 52 танкі, 40 артылерыйскіх гармат, 12 самалётаў на аэрадромах, 12 складоў з боепрыпасамі[2][1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года капітан Міхаіл Быкаў быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалю «Залатая Зорка»[2].

Пасля заканчэння войны Быкаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён прайшоў падрыхтоўку да палётаў у складаных метэаралагічных умовах, у 1952 годзе — скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. У 1954[1] годзе ў званні падпалкоўніка Быкаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Бабруйску, працаваў інспектарам па кадрах мясцовага дарожна-будаўнічага кіравання[2]. Сканаў 30 красавіка 1991 года[3].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медаляў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Быков Михаил Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Быков Михаил Семёнович(руск.) . . Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2012. Праверана 2012-5-23.
  3. Большая биографическая энциклопедия. 2009.

Літаратура

Спасылкі

Міхаіл Сямёнавіч Быкаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бабруйску
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Бабруйска
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка