wd wp Пошук:

Міхаіл Рыгоравіч Батракоў

Міхаі́л Рыго́равіч Батрако́ў (5 жніўня 1922, вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — 16 студзеня 1945) — савецкі афіцэр-танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, старшы лейтэнант [1].

Герой Савецкага Саюза (24.3.1945)[2], капітан.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1922 года ў вёсцы Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

У Чырвонай арміі з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[2]. Ваяваў на Паўночным Каўказе, Кубані, у Беларусі, Літве, Усходняй Прусіі[2]. У 1943 годзе скончыў Майкопскае Бранятанкавае вучылішча. Сябра ВКП(б) з 1943 года.

Камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады (5-я армія, 3-і Беларускі фронт) старшы лейтэнант Міхаіл Батракоў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Прыбалтыкі.

26 ліпеня 1944 даручанае Батракову танкавае падраздзяленне ў кровапралітным баі прарвала моцна умацаваную абарону праціўніка на правым беразе ракі Нёман каля літоўскага горада Каўнаса. Але ў тыле гітлераўцаў шлях танкістам роты старшага лейтэнанта Міхаіла Батракова заступілі тры дзесяткі танкаў праціўніка. Рота афіцэра-танкіста Батракова адбіла 4 контратакі, знішчыўшы пры гэтым 14 танкаў[2]. Экіпаж танка камандзіра роты старшага лейтэнанта Батракова М. Р. падбіў 5 варожых танкаў[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старшаму лейтэнанту Батракову Міхаілу Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Намеснік камандзіра танкавага батальёна па тэхнічнай частцы 120-й танкавай брыгады капітан Батракоў М. Р. загінуў у баі 16 студзеня 1945 на тэрыторыі Усходняй Прусіі[2]. Пахаваны ў літоўскім горадзе Кібартай[2].

Узнагароды

Памяць

Імем Героя названыя вуліца ў горадзе Ветцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і школа ў роднай вёсцы Радуга. У Радузе пастаўлены помнік[2]. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

  1. Пасада і воінскае званне на дату прадстаўлення да прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Батраков Михаил Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Міхаіл Рыгоравіч Батракоў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня