wd wp Пошук:

Міхаіл Пятровіч Тамін

Міхаіл Пятровіч Тамі́н (руск.: Михаил Петрович Томин; 12 (24) ліпеня 1883, в. Шаровічы, Жыздрынскі павет, Калужская губерня — 31 мая 1967, Мінск) — вучоны ў галіне батанікі, ліхенолаг. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), доктар біялагічных навук (1934), прафесар (1929).

Біяграфія

М. П. Тамін нарадзіўся ў вёсцы Шаровічы Жыздрынскага павета Калужскай губерні. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе, двухкласным павятовым вучылішчы, у 1900 годзе скончыў Жыздрынскае гарадское вучылішча. У 1906 годзе скончыў Маскоўскую земляробчую школу і быў прыняты ў Пецярбургскі лясны інстытут. Праз год М. П. Тамін перавёўся ў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1912 годзе з дыпломам першай ступені, і ў якім працаваў па вольнаму найму 1912—1913 гг. асістэнтам на кафедры батанікі. У 1913—1929 гг. старэйшы асістэнт у Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце і адначасова з 1914 года выкладчык у ветэрынарна-фельчарскай школе Варонежа[1]. У 1929 годзе М. П. Тамін зацверджаны прафесарам БСГА (горад Горкі, Магілёўская вобласць)[1]. У 1929—1931 гг. Міхаіл Пятровіч працаваў прафесарам у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце, у 1931—1934 гг. — у Арэнбургскім інстытуце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі[1]. З 1934 па 1941 год і ў 1944—1950 гг. М. П. Тамін працаваў навуковым супрацоўнікам у Батанічным садзе АН БССР, дзе пасля яго прыезду пачаліся планамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі. Адначасова прафесар кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1937 годзе М. П. Таміну прысвоена вучоная ступень доктара біялагічных навук, у 1940 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам АН БССР[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Тамін апынуўся ў акупаваным Мінску, дзе выконваў абавязкі дырэктара Батанічнага сада і зрабіў усё магчымае, каб зберагчы ад знішчэння ўнікальныя аранжарэйныя расліны, гербарыі, захаваў інвентарныя кнігі пасадак дрэўных і куставых раслін[2].

Пасля вызвалення Мінска ад захопнікаў у 1944 годзе Прэзідыум Акадэміі навук БССР аднавіў вучонага ў званні члена-карэспандэнта[2] і ён працягваў працу ў Батанічным садзе і БДУ. У 1948—1960 гг. М. П. Тамілін на пасадзе загадчыка Аддзелам флоры і гербарыя Інстытута біялогіі АН БССР[1]. У 1956 годзе вучоны абраны акадэмікам АН БССР па спецыяльнасці «Сісэматыка раслін»[1].

Памёр Міхаіл Пятровіч Тамін 31 мая 1967 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[1].

Навуковая дзейнасць

М. П. Таміну належаць больш за 30 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі[3].

Яшчэ студэнтам М. П. Тамін у 1908—1910 гг. у якасці памочніка батаніка прымаў удзел у экспедыцыях Перасяленскага ўпраўлення па вывучэнні паўночнай часткі Іркуцкай губерні і пагранічнай з Манголіяй паласы Забайкальскай вобласці, працаваў пад кіраўніцтвам буйнейшых вучоных-батанікаў А. Ф. Флёрава і Б. А. Федчанкі(руск.) бел.[2].

М. П. Таміну належаць працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, батанічнай геаграфіі. Ён займаўся вывучэннем сістэматычны склад лішайнікавай флоры, пераважна паўпустынных абласцей і лясной зоны Еўрапейскай часткі СССР, Далёкага Усходу[3]. Зрабіў апісанне 32 відаў, 4 разнавіднасцей і 12 форм раней невядомых лішайнікаў[3]. Рэдактар і сааўтар выдання «Флора БССР»[3] ў 5 тамах. Імем вучонага названыя 4 віды лішайнікаў[3]. М. П. Тамін узначальваў калектыў батанікаў, якія працавалі над складаннем «Вызначальніка раслін Беларусі» (1967)[2].

Асноўныя працы

і нш.

Навуковыя артыкулы

і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Михаил Петрович Томин. К 130-летию со дня рождения ботаника-лихенолога, академика НАН Беларуси (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. 1 2 3 4 5 Академик ТОМИН Михаил Петрович (руск.)  // Сайт НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі ў 1967 годзе
Нарадзіліся ў Калужскай губерні
Нарадзіліся ў 1883 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся 25 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Дактары біялагічных навук
Вучоныя паводле алфавіта
Батанікі Беларусі
Нарадзіліся 24 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Памерлі 30 мая
Памерлі 31 мая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Памерлі ў Мінску