wd wp Пошук:

Міхаіл Нічыпаравіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Міхаіл Нічыпаравіч Быкаў (10 верасня 1914, в. Калікіна, Тамбоўская губерня — 13 верасня 1944, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Да 1936 году жыў у горадзе Сярдобск (Пензенская вобласць), дзе скончыў 7 класаў, працаваў грузчыкам на заводзе «Союзформлитье». У 1936—1938 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў дыспетчарам гаража на заводзе «Свабодны Сокал» ў горадзе Ліпецк. А потым вярнуўся ў роднае сяло, быў намеснікам старшыні калгаса.

З 1940 года зноў у арміі. У тым жа годзе скончыў Тамбоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Са снежня 1941 гады ў дзеючай арміі. Змагаўся пад Харкавам і Сталінградам. Да лета 1944 гады камандаваў 2-м мотастралковага батальёна 28-й гвардзейскай мотастралковай брыгады.

Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы.

Быў пахаваны ў горадзе Мінск-Мазавецкі, пазней перапахаваны на вайсковых могілках у горадзе Варшава.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёру Міхаілу Нічыпаравіч Быкаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3068).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі