wd wp Пошук:

Міхаіл Далецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далецкі. Міхаіл Далецкі (11 жніўня 18841942) — каталіцкі святар заходняга абраду, ганаровы канонік Пінскай кафедральнай капітулы, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Абабы Слабодскай воласці Новааляксандраўскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ігнат і Іаанна (з дому Багародзяў) Далецкія.

Атрымаў хатнюю адукацыю. Здаў экзамен на атэстат сталасці пры Кадэцкім корпусе імператара Аляксандра II у Пецярбургу. У 1904—1909 гадах вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвячоны ў святары 19 мая 1909 года біскупам Стэфанам Дзенісевічам у Пецярбургу. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя ў Пінску. У 1911 годзе — адміністратар Старчыцкай парафіі Слуцкага дэканата. На ўрачыстасцях з нагоды ўзвядзення ў сан біскупа Ф. Карэвіча ў 1914 годзе выступіў па пытанні ўжывання беларускай мовы ў касцёле.

Карэспандаваў і матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus». З 1924 года — на пасадзе пробашча ў парафіі Уселюб Пінскай дыяцэзіі. У 1933 годзе прызначаны пробашчам і дэканам у Навагрудку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва