wd wp Пошук:

Стэфан Дзенісевіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзенісевіч. Стэфан Дзенісевіч, або Стафан (Сцяфан, Сцяпан) Данісевіч (Дэнісевіч, Дзянісевіч) (польск.: Stefan Denisewicz; 16 чэрвеня 1836[1] (паводле іншых звестак 1834[2]), Чарэйская воласць Сенненскага павета Магілёўскай губерні — 3 снежня 1913, Смаленск) — каталіцкі біскуп, тройчы займаў пасаду апостальскага адміністратара Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і (паводле іншых звестак у сям’і вольнадпушчаных сялян[3]) з Чарэйскай парафіі (паводле іншых звестак з Чэрыкаўскай парафіі[3]) Магілёўскай губерні. У 1856 годзе паступіў у Мінска-Магілёўскую духоўную рымска-каталіцкую семінарыю, пасля сканчэння трох курсаў (1859) як адзін з лепшых пераведзены за скарбовы кошт у Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбург. Скончыў акадэмію ў 1863 годзе са ступенню магістра тэалогіі, 16 красавіка 1863 года пасвечаны ў капеланы і тры месяцы быў законавучыцелем у Оршы, а пазней ў Магілёве. Паводле сведчання ксёндза Францішка Будзькі, на другі год у Магілёве Дзенісевіч востра выступіў супраць казанняў рускай мовай і адмовіўся ад капеланства.[4]

З 1886 года пробашч парафіі ў Смаленску, з 1895 года — кафедральны канонік ў Санкт-Пецярбургу і прэлат магілёўскага капітула[1]. Курыраваў будаўніцтва храма Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску[5]

Пасля смерці 11 лютага 1903 года архібіскупа-мітрапаліта Баляслава Гераніма Клапатоўскага адміністраваў Магілёўскую мітраполію. 9 лістапада 1903 года новым архібіскупам абраны Ежы Шэмбак, які прызначыў Дзенісевіча сваім памочнікам. Па просьбе Шэмбака Дзенісевічу надалі ганаровае званне апостальскага протанатарыя.

30 ліпеня 1905 года біскуп Шэмбак памёр, Дзенісевіч другім разам выконваў абавязкі адміністратара, што працягнулася амаль тры гады, бо кандыдатуру новага мітрапаліта не ўдавалася ўзгадніць праз грамадска-палітычныя закалоты у Расіі пасля рэвалюцыі 1905 года. Урэшце, 16 чэрвеня 1908 года новым архібіскупам-мітрапалітам Магілёўскім прызначаны Апалінарый Унукоўскі. Адначасова Дзенісевіч прызначаны дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі. Біскупская хіратонія адбылася 30 лістапада 1908 года, як і ўсе дапаможныя біскупы Дзенісевіч стаў тытулярным біскупам з тытулам біскупа Клаўдыёпаля[2].

У 1906 годзе выдаў «Elementarz dla dobrych dzietok Katolikoǔ», які з’яўляўся больш упарадкаваным перавыданнем лемантара 1862 г. мінскага маршалка А. Аскеркі[6].

У часе візітацый парафій Магілёўскай архідыяцэзіі прамаўляў казанні па-беларуску.[7][8] Апекаваў выданне беларускіх малітоўнікаў.

Менш чым праз год мітрапаліт Унукоўскі памёр, Дзенісевіч трэцяга разу стаў адміністратарам. 7 красавіка 1910 года новым мітрапалітам абраны Вікенцій Ключынскі. Дзенісевіч працаваў у кансісторыі ў Санкт-Пецярбургу, у 1911 годзе адпраўлены ў адстаўку за залішнюю, на думку ўрада, самастойнасць[1]. Апошнія гады жыцця правёў у Смаленску.

Зноскі

  1. 1 2 3 Денисевич // Католическая энциклопедия. — Т. 1. — М.: Издательство францисканцев, 2002. — С. 1593—1594.
  2. 1 2 Bishop Stefan Antoni Denisewicz(англ.)  (недаступная спасылка). catholic-hierarchy.org. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 28-02-2019.
  3. 1 2 Грабінскі, 1999
  4. Бачышча, 2003
  5. Смоленск. Храм Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии(руск.) . procatholic.ru. Архівавана з першакрыніцы 28-02-2019. Праверана 28-02-2019.
  6. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 416. — ISBN 978-80-866961-13-3.
  7. Radwan M. Kościół w Rosji i na Białorusi w relacjach duszpasterzy (1892—1926). — Kraków: wydawnictwo «SCJ», 1999. — 270 s. — S. 9, 138.
  8. Ś. P. Biskup Stefan Denisewicz // Biełarus. — № 5. — 30.01.1914. — S. 2-3. — S. 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Біскупы магілёўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску