wd wp Пошук:

Ксёндз

Артыкул пра традыцыйную назву рымска-каталіцкіх святароў у Польшчы, Беларусі і Украіне. Пра каталіцкіх святароў увогуле гл. Каталіцкі святар. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ксёндз (значэнні). Ксёндз (польск.: Ksiądz) — рымска-каталіцкі святар у Польшчы, на Беларусі і Украіне[1].

Польскае слова (чэшскае kněz і славацкае kňaz — «святар») германскага паходжання, роднаснае слову князь, паходзіць з эпохі заходнеславянскіх уяўленняў пра адзінства духоўнай і свецкай улады. Князь пазначаецца сучасным польскім словам książę, літаральна «княжонак», г.зн. першапачаткова «сын князя», «княжыч». У ЭСБЭ падаецца, што «У старажытнасці гэтай назвай абазначаўся ў палякаў правадыр, ваявода, наогул прадстаўнік племя. Да XVI ст. слова ksiądz пазначала і князя, і ксяндза»[2].

Вобраз ксёндза неаднаразова сустракаецца ў беларускай літаратуры («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча і інш.)

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.684
  2. Ксендз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Каталіцтва
Рэлігійныя тытулы