wd wp Пошук:

Міхаіл Васілевіч Кулагін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулагін.

Міхаі́л Васі́левіч Кула́гін (1900 г., в. Марчугі Маскоўскай губерні31 ліпеня 1956, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1914 годзе — працаваў па найму ў Маскве. У 191822 служыў у Чырвонай арміі, уступіўшы ў 39-й Xамоўнічэскі працоўны полк. Удзельнік баёў пад Петраградам і на Польскім фронце. У 192328 — на службе ў міліцыі ў Маскве. У 1928—33 — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Сакольніцкага раённага савета. З 1933 па 1934 — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Нова-Вясковага райкама партыі Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе абраны старшынёй Нова-Вясковага райвыканкама Маскоўскай вобласці.

У 1937 годзе накіраваны ў Беларусь на пасаду старшыні Слуцкага гарвыканкама. З красавіка па ліпень 1938 года — Старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Мінскай вобласці. З ліпеня[1] па снежань 1938 года — намеснік старшыні СНК Беларусі. У 193839наркам земляробства і намеснік старшыні СНК БССР. З лістапада 1939 па май 1941 — 2-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.

У 1941 годзе прызначаны 1-м сакратаром Новасібірскага абкама УКП(б). З прычыны цяжкай хваробы 13 студзеня 1949 вызвалены ад пасады 1-га сакратара Новасібірскага абкама і накіраваны на курсы перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б) у Маскву. Да сваёй смерці працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Быў дэлегатам XVII (1938) і XVIII (1940) з’ездаў КП(б) Беларусі. Абіраўся членам ЦК КП(б) Беларусі, членам бюро ЦК Кампартыі Беларусі (1939—1941), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—46), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Новасібірскага аблсавета.

Узнагароды

Зноскі

  1. Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Старшыні Слуцкага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Другія сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні СНК БССР
Катэгорыя·Народныя камісары земляробства БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках