wd wp Пошук:

Міхаіл Анатолевіч Бабічаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабічаў. Міхаіл Бабічаў (нар. 2 лютага 1995, Паставы) — беларускі футбаліст, паўабаронца эстонскага клуба «Ныме Калью» з Таліна.

Клубная кар’ера

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, заснавальнікам якой быў яго бацька Анатоль Бабічаў. У 2012 годзе перайшоў у склад казанскага «Рубіна», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Рубін», папоўніў склад клуба італьянскай Серыі D «Крас»[2], аднак праз праблемы з дакументамі клуб здолеў заявіць іграка на чэмпіянат толькі ў канцы 2014 года[3].

Улетку 2015 года вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваўся разам з «Віцебскам», які ўзначаліў былы трэнер Міхаіла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі, аднак клуб не паспеў заявіць яго на чэмпіянат[4]. У выніку ў кастрычніку папоўніў склад першалігавай «Оршы»[5].

Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[6]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць «Мінска» (0:1) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Пазней здолеў замацавацца ў апорнай зоне ў стартавым складзе віцяблян.

У снежні 2017 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У пачатку сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[8].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў працаўлядкавацца ў «Іслачы», але беспаспяхова. Пазней адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон 2019 у асноўным складзе гродзенцаў, аднак з лета страціў месца ў складзе, выступаў за дубль. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[10].

У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[11]. У сакавіку 2021 года перайшоў у эстонскі «Ныме Калью»[12].

Міжнародная кар’ера

Выклікаўся на таварыскія матчы і зборы юнацкіх зборных Беларусі. У верасні 2013 года, будучы іграком расійскага «Рубіна», адмовіўся ад чарговага выкліку[13]. Пазней патлумачыў адмову адсутнасцю ігравой практыкі на зборах[14].

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы (0:3). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Babichev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Белорусский защитник Бабичев перешел из «Рубина» в итальянский «Крас»
  3. Италия, Серия D. Михаил Бабичев в матче за “Крас” отметился голевым пасом
  4. Сергей Ясинский: “Михаил Бабичев? Не успели дозаявить его в трансферное окно”
  5. Бабичев перешел в «Оршу»
  6. Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском»
  7. Бабичев сменил “Витебск” на “Торпедо-БелАЗ”
  8. Четыре игрока покинули “Торпедо-БелАЗ”
  9. Бабичев сменил “Торпедо-БелАЗ” на “Неман”
  10. Якимов и Бабичев покидают “Неман”
  11. Михаил Бабичев продолжит карьеру в Латвии в РФШ
  12. Михаил Бабичев стал игроком эстонского “Нымме Калью”
  13. Футбол. Защитник “Рубина” Михаил Бабичев отказался выступать за сборную Беларуси
  14. Михаил Бабичев: «Россия – это не мое, не родное. Если сейчас позовут в сборную Беларуси – поеду»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Ныме Калью
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Ігракі ФК Крас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск