wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпечанка. Міхаіл Аляксеевіч Карпе́чанка (14 лістапада 1959, в. Болін12 красавіка 2021, Бялынічы) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец.

Біяграфія

Скончыў у 1975 годзе Наваельненскую сярэднюю школу, у 1978 годзе Барысаўскае ПТВ № 62 будаўнікоў, у 1985 годзе філфак БДУ. У 1999 годзе праходзіў стажыроўку ў Еўрапейскім інстытуце журналістыкі ў Лінчэпінгу (Швецыя). Працаваў на новабудоўлях гарадоў Маладзечна і Мінска, карэспандэнтам рэдакцыі Чэрыкаўскай раённай газеты.

Сябра Саюза журналістаў Беларусі. Старшыня рады грамадскага аб’яднання «Бялыніцкае краязнаўчае таварыства».

Жыў у Бялынічах.

Памёр 14 красавіка 2021 года[1].

Творчасць

У друку выступае з 1980 г. Першыя творы змясціў на старонках Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», у газетах «Беларускі універсітэт», «Чырвоая змена», часопісах «Маладосць», «Падарожнік», і іншых перыядычных выданнях Беларусі. Зараз працуе намеснікам рэдактара бялыніцкай райгазеты «Зара над Друццю».

Аўтар п’ес: «Канвеер» (пастаўлена ў 1995 г.; тэатральная студыя «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтру адпачынку і вольнага часу; рэжысёр Валянцін Ермаловіч), «Першы пацалунак» (1998, там жа), «На парозе блакітнай вясны» (1998, там жа), «…І ёй захацелася жыць…» (1998, там жа), «Дачка волі» (2001, там жа), «Дождж для дваіх» і іншых; прыпавесці «Перуноў Дуб з Крывяліцкага бору», апавяданняў і нарысаў, гумарэсак, прыкладам, «Апошні стрэл Забалоцкага», «Дэзерцір», «Круг маны», «Па той бок Балтыкі», «Аб чым шуміць кавыль — трава?…», «На скрыжаванні болю і надзеі», іншых публіцыстычных, краязнаўчых артыкулаў.

Выдаў зборнік п’ес «Дачка волі» (“Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2001), краязнаўчых нарысаў «Галоўчын» («Пейто», Мн., 2001), кнігу «Вочы гісторыі» (Магілёў, 2002), з’яўляецца складальнікам і рэдактарам кнігі «Гукі мінуўшчыны», адным з аўтараў паэтычнага зборніка сяброў літаратурнага аб’яднання «Узлёт» Белдзяржуніверсітэта «Вусны» («Юнацтва», Мн., 1986) . Падрыхтаваў да друку кнігу нарысаў «На скрыжаванні болю і надзеі».

Узнагароды

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прэміі Магілеўскага аблвыканкама «Чалавек года-2010», узнагароджаны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі».

Бібліяграфія

Творы

Зноскі

  1. Ад каранавіруса памёр пісьменнік з Бялынічаў Міхаіл Карпечанка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі