wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў

Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў[1] (нар. 15 лістапада 1939, в. Малыя Стайкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982). Член Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (1996)[2].

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1970 годзе скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР[2]. Працаваў настаўнікам у шэрагу школ, з 1971 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце, з 1982 года загадчык кафедры.

У 1991—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, старшыня камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах.

У 1995—1997 гадах — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Беласток (Польшча), потым загадчык кафедры ў Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш 100 навуковых прац па філасофскіх пытаннях прыродазнаўства, філасофіі і метадалогіі навукі..

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч, доктар філасофскіх навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Польшчы