wd wp Пошук:

Міраслаўка

Мірасла́ўка[1] (трансліт.: Miraslaŭka, руск.: Мирославка) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[3].

Геаграфія

Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска. На западзе мяжуе з лесам, цяче рака Бярэзіна (прыток Дняпра).

Бліжэйшая вёска — Чырвоны Араты, за 1,4 км на паўдневы ўсход ад цэнтра Міраслаўкі.

Транспарт

За 28 км ад чыгуначнай станцыі Тачанка на лініі Асіповічы — Градзянка.

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Брадзец і Капланцы і далей па шашы Мінск — Магілёў.

Планіровачна складаецца з 2 працяглых паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Сучасная вёска вядома з XVIII стагоддзя. Але на паўднёвай ускраіне, на пясчанай пойме высокага левага берага Бярэзіны размешчаны курганны могільнік, за 1,5 км на поўнач ад вёскі — другі могільнік, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — паселішча, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. Гэта сведчыць аб зясяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці.

У 1800 годзе ўласнасць памешчыка М. Шэмета, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На 1890 год уласнасць памешчыка Лукашевіча. У гэты ж год адкрыта школа граматы, у якой у першы год навучалася 11 хлопчыкаў. У 1912 годзе школа пераўтвараецца ў аднакласнае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы зарэгістраваны вятрак з млынам, хлебазапасны магазін.

У 1921 годзе арганізаваны гурток па ліквідаціі непісьменнасці, у 1928 годзе — сельскагаспадарчая камуна «Уперад», у 1931 годзе — калгас «Запаветы Леніна». На франтах Вялікай Айчынай вайны загінулі 50 вяскоўцаў. У баях каля вёскі ў 1941 годзе загінулі 9 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле за 0,5 км на захад ад вёскі.

На 1980 год у складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — вёска Брадзец). Клуб, бібліятэка, магазін, спартыўная пляцоўка, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бяра́цічы, мн.. Біра́цічы, мн.
  2. «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Капланецкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта