У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Запрудскі.
Мікала́й Іва́навіч Запру́дскі (нар. 21 мая 1948, в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі педагог, медыяадукатар, прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання», кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
М. І. Запрудскі — аўтар больш за 200 навуковых і метадычных прац[3], у тым ліку каля 30 кніг (частка з іх у сааўтарстве), шмат прац[3], апублікаваных у навукова-метадычных часопісах «Физика в школе»[4][5], «Народная асвета»[6][7], «Адукацыя і выхаванне»[8][9], «Фізіка: праблемы выкладання»[10], «Кіраванне ў адукацыі»[11][12].
Дысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук «Навукова-педагагічнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных прадметаў», 1993.