wd wp Пошук:

Мінскі заапарк

Мінскі заапарк знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінска, побач з ракой Свіслач.

Размяшчэнне

У адпаведнасці з распараджэннем Мінскага гарадскога Савета ад 2 сакавіка 2001 года, тэрыторыя агульнай плошчай 42 га ў рамках вуліц Убарэвіча, Ташкенцкай, Галадзеда і Машынабудаўнікоў была выдзелена для далейшага развіцця Мінскага заапарку. З паўднёвай часткі гэтая вобласць мяжуе з жылым раёнам «раён Чыжоўка», з поўначы гэтай тэрыторыі абмежаваны прамысловай зонай Мінскага аўтамабільнага завода, у заходнім кірунку знаходзіцца Чыжоўскае вадасховішча з зонай адпачынку «Чыжоўка». Мінскі заапарк мае добрую транспартную сувязь з іншымі часткамі горада Мінска. Станцыя метро «Аўтазаводская» размешчана на адлегласці 2,5 км ад уваходу. Магчыма, яшчэ адна станцыя метро будзе пабудавана ў раёне «Чыжоўка» на адлегласці 1 км ад уваходу. Ёсць 5 аўтобусных маршрутаў і 4 тралейбусныz маршрутs, якія злучаюць Мінскі заапарк з іншымі раёнамі Мінска.

Цяперашняя плошча заапарку 17,5 га, з якіх 6 га служаць для экспанацыі жывёл (так званы «Стары заапарк» пабудаваны ў 1980-х гадоў Мінскім аўтамабільным заводам) астатняе — «Новы заапарк», пабудаваны ў 2001—2002, а агульная плошча 42 га выдзелена для далейшага развіцця Мінскага заапарка.

Гісторыя

Мінскі заапарк быў адчынены 9 жніўня 1984 г. як Заабатанічны сад МАЗа. Яго заснавальнікам быў ветэран Мінскага аўтазавода, аматар жывой прыроды, Фёдар Ідэлевіч Рэўзін.

У 1997 г. атрымаў статус дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі заапарк».

У 1998 г. пачалася рэканструкцыя Мінскага заапарка. У 2001 г. горад выдзеліў пад будаўніцтва заапарка тэрыторыю плошчай 42 га. У сярэдзіне жніўня 2006 г. распачалося будаўніцтва другой чаргі заапарка, якое плануецца завершылася ў снежні 2008 года. У 2008 — 2015 гг. быў пабудаваны “Экзатарыум” — крыты павільён, прысвечаны фаўне тропікаў Паўднёвай Амерыкі (калі дакладней, сельве Арынока).[1]

Фонды заапарка

На 1 студзеня 2010 года калекцыя жывёл з Мінскага заапарка налічвае 462 сысуноў 82 відаў, 303 птушак 56 відаў, 113 паўзуноў 61 відаў, 3 земнаводных у 3 відах, 648 беспазваночных 21 віда, 276 рыб 83 відаў (агулам 1805 жывёл 306 відаў).[2]

Рэгулярна размнажаюцца такія віды, як Aquila nipalensis, пугачы (Bubo), малая султанка (Porphyrio martinica), рысь звычайная (Lynx lynx), мядзведзь буры (Ursus arctos), звычайная насуха (Nasua nasua), Rousettus aegyptiacus, Macaca fascicularis, Pecari tajacu, Лама, жывёла (Lama glama) і іншыя.

Зноскі

  1. http://minskzoo.by/about/history Архівавана 1 сакавіка 2019.
  2. Жывёлы Мінскага заапарка Архівавана 15 красавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Паркі Мінска
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Заапаркі Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Заводскі раён (Мінск)
1984 год у Мінску
З’явіліся ў 1984 годзе