wd wp Пошук:

Piaractus brachypomus

Piaractus brachypomus у Мінскім заапарку

Piaractus brachypomus — прэснаводная рыба з падсямейства Serrasalminae.

У прыродзе

Жыве ў Паўднёвай Амерыцы, у Амазонцы і яе прытоках, мае прамысловае значэнне. Piaractus brachypomus усёедны, валодае моцнымі сківіцамі. Нягледзячы на знешняе падабенства з піраннямі, амаль не есць мяса. У прыродзе асноўны рацыён складаюць арэхі. Расце вельмі хутка: толькі за першы год можа вырасці да 30 см пры максімальнай даўжыні дарослых асобін да 88 см і вазе 25 кг[2]. Максімальная зафіксаваная працягласць жыцця 28 гадоў[2].

Утрыманне ў акварыуме

Для нармальнага ўтрымання патрабуецца акварыум аб’ёмам не менш за 200 літраў. Пры належным доглядзе растуць досыць хутка. Тэмпература вады павінна быць 26…28 °C з добрым фільтраваннем і аэрацыяй. Для афармлення выкарыстоўваюцца толькі штучныя расліны, паколькі рыбы з’ядаюць любыя расліны ў акварыуме. Сілкаванне павінна быць разнастайным, сухі корм з расліннымі дадаткамі. Пры развядзенні неабходны жывы корм. У акварыуме рост рэдка дасягае 50 см.

Зноскі

  1. FishBase: Colossoma bidens
  2. 1 2 FishBase: Piaractus brachypomus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рыбы Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1818 годзе
Катэгорыя·Харацынападобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акварыумныя рыбы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта