wd wp Пошук:

Pantherophis bairdi

Pantherophis bairdi — від змей з роду Pantherophis[1]. Раней, як і іншыя змеі гэтага роду, уключалася ў род Elaphe[2]. Насяляе захад Тэхаса і паўночную частку Мексікі.

Від быў названы ў гонар амерыканскага заолага Спенсера Фулертана Бэйрда.

Апісанне

Дарослыя асобіны могуць дасягаць да 1,5 метра ў даўжыню. Расфарбоўка ад аранжава-жоўтага да ярка-жоўтага ці цямнейшага колеру, з чатырма палосамі, якія цягнуцца ад шыі да хваста. Жывот звычайна шэры, жоўты, цямнее ля хваста.

Харчаванне

Сілкуюцца грызунамі і іншымі дробнымі сысунамі, таксама ловяць птушак. Маладняк часта есць яшчарак.

Месцы пасялення

Pantherophis bairdi
Pantherophis bairdi у Мінскім заапарку

Жыве ў скалах, на лясістых схілах і ў каньёнах. Актыўная днём.

Размнажэнне

Яйцакладныя. У кладцы ад 5 да 15 яек.

Таксанамія

Роднасная Pantherophis obsoletus[3].

Зноскі

  1. The Reptile Database: Pantherophis bairdi (англ.)
  2. Elaphe bairdi
  3. Western Rat Snake Архівавана 14 красавіка 2009. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1880 годзе
Катэгорыя·Паўзуны Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта