wd wp Пошук:

Мінскэнерга

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскэнерга» — дзяржаўнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе электразабеспячэнне спажыўцоў Мінска і Мінскай вобласці, цеплазабеспячэнне гарадоў: Мінск, Маладзечна, Жодзіна, Барысаў, Вілейка, Салігорск, Слуцк і пасёлкаў Рудзенск, Дружны, Свіслач. Уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнерга». Прадпрыемства з’яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі. Колькасць персаналу энергасістэмы перавышае 14 тыс. чалавек.

Устаноўленая электрычная магутнасць энергасістэмы — 1823 МВт (з блок-станцыямі) [1].

Структура

РУП «Мінскэнерга» эксплуатуе больш за 60 тыс. км электрычных сетак, якія ажыццяўляюць забеспячэнне спажыўцоў электраэнергіяй, а таксама прыём і перадачу энергіі ў іншыя рэгіёны. РУП «Мінскэнерга» інтэгруе абласныя энергасістэмы ў аб’яднаную энергасістэму Беларусі.

У структуру РУП «Мінскэнерга» уваходзяць:

У склад РУП «Мінскэнерга» таксама ўключаны асноўныя лініі электраперадачы, якія злучаюць рэспубліку з энергасістэмамі Расійскай Федэрацыі і Прыбалтыйскіх дзяржаў, — ПЛ 750 кВ (падстанцыя - 750 кВ «Беларуская»).

Гл. Таксама

Зноскі

  1. Тэхнічная характарыстыка Архівавана 27 мая 2010.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Кампаніі Беларусі
Кампаніі паводле алфавіта
Кампаніі, заснаваныя ў 2006 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Энергетыка Беларусі