Мілуці́н Міла́нкавіч (сербск.: Милутин Миланковиһ); 28 мая 1879, Даль, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 12 снежня 1958, Белград, Югаславія) — сербскі грамадзянскі інжынер, кліматолаг, геафізік і астраном.
Вядомы тэорыяй ледніковых перыядаў, згодна з якой разумееца, што з-за перыядычных змен параметраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтараючыеся ледніковыя перыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліанскі каляндар, прыняты Грэчаскай і шэрагам маёнткавых праваслаўных цэркваў (за выключэннем Рускай, Іерусалімкай, Сербскай і Афона).
Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай Тэхналагічнай Школе (цяпер Тэхналагічны ўніверсітэт Вены), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць інжынерам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградскі ўніверсітэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны папапаў у палон у Будапешце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае даследванні. Напрацягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімата Зямлі. З мая 1948 года па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградскай абсерваторыі.