wd wp Пошук:

Мілаш Абрэнавіч

Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, сербск.: Милош Обреновић) — князь Сербіі ў 18151839 і 18581860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.

Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.

Першае сербскае паўстанне

Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт.

Кіраванне

У 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.

Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858).

Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент.

Цікавыя факты

Падчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў.

Зноскі

  1. 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. Miloš Obrenović // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1860 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бялградзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені