wd wp Пошук:

Княства Сербія

Княства Сербія (сербск.: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасля сербскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.

Гісторыя

Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградскага пашалыка, аднак у 18311833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень. У 1829 годзе адбылося прызнанне туркамі аўтаноміі Сербіі. У 1867 годзе асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства. У 1869 новая канстытуцыя вызначыла Сербію як незалежную дзяржаву. У 1878 Княства Сербія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Берлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнанне Сербіі з боку дзяржаў і поўную незалежнасць ад Асманскай імперыі. У 1882 Княства Сербія абвешчана Каралеўствам.

Кіраўнікі

Дзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (сербск.: Обреновићи)[1].

У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сербскім прастоле.

Зноскі

  1. Обреновичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Балканаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 1882 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1817 годзе